![]() | ![]() | ![]() |
Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi. Фарміраванне груп з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца ва ўстанове дашкольнай адукацыі кожны год згодна з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх.
У нашым садку працуе адна група з беларускай мовай навучання для дзяцей ва ўзросце ад 4-х да 6-х гадоў (выхавальнік дашкольнай адукацыі Ачапоўская Т.I.)
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з мэтай фарміравання устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай; выхавання асноў нацыянальнага светапогляду створаны ўмовы для вывучэння беларускай мовы. У кожнай групе раз на тыдзень выхавальнікі дашкольнай адукацыі размаўляюць з дзецьмі на роднай мове не толькі ў час заняткаў, але і ў нерэгламентаванай дзейнасці. Створаны ў групах куткі, дзе ўтульна размешчаны драўляныя, цагляныя, ільняныя, саламяныя вырабы, фотаальбомы беларускай народнай творчасці.
Задачы развіцця выхаванца ў дзейнасці:
садзейнічаць адрозненню дзецьмі беларускага і рускага маўлення;
пабуджаць да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, да разыгрывання іх;
развіваць элементарныя навыкі зносін на беларускай мове;
узбагачаць беларускі слоўнік дзяцей словамі - назвамі прадметаў асяроддзя, іх якасцей, дзеянняў;
разумець і ўжываць абагульняльныя словы (цацкі, посуд, адзенне, мэбля);
засвойваць формы ветлівасці (добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, дабранач, да пабачэння, дзякуй, калі ласка, смачна есці, прабач);
правільна вымаўляць спецыфічна беларускія гукі і інш.
З радасцю і шчырасцю ўключаюцца не толькі выхаванцы, але і іх бацькі да святкавання народных святаў.
![]() | ![]() | ![]() |
- ЧАСОПIСЫ НА БЕЛОРУСКАЙ МОВЕ
Перайдзіце па спасылцы і вы трапіце ў цудоўны свет казак, мультфільмаў, вершаў і мноства розных гульняў для дзяцей дашкольнага ўзросту https://www.veselka.by/
- БЕЛАРУСКI ФАЛЬКЛОР ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
БЕЛАРУСКI ФАЛЬКЛОР ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ перейти
ЧЫТАЕМ ДЗЕЦЯМ НА РОДНАЙ МОВЕ
Казачная аповесць "Маленькая прынцэса беларускага лесу" перайсці
Для тых, кто любiць вандраваць (будучая кнiга казак) перайсцi
Мы не забудзем! перайсцi
Займальныя вандраваннi (будучая кнiга казак) перайсцi
Жыве паўсюды Прыгажосць (будучая кніга казак) перайсці
Бэз для мамы (будучая кніга казак) перайсці
Музыка дажджу перайці
Усе фарбы белага свету (кніга казак для маленькіх мастакоў) перайсці
Акно ў сусвет (зборнік фантастычных апавяданняў) перайсці
Навагоднія казкі перайсці
Для малянят перайсці
Для дашкольнікаў перайсці





