Выхаванцы, старэйшай групы, сёння на прагулцы акунуліся ў чароўны свет фарбаў. Стварылі свой уласны сусвет пад вадой! Так сама, прыгажосць летняга сезона, натхніла стварыць карціны з дапамогай тэхнікі аплікацыі на скотчы. Дзеці з вялікай цікавасцю ўключыліся ў творчы працэс, актыўна праявілі сваю творчасць і ўяўленне. Работы атрымаліся прыгожыя і разнастайныя, а галоўнае карціны атрымаліся ва ўсіх.